БЕЛ Ł РУС

Севярынец: Латушка — найлепшая альтэрнатыва на пасаду прэм'ер-міністра вольнай Беларусі

9.02.2026 / 10:19

Nashaniva.com

Экс-палітвязень у сваім фэйсбуку напісаў пра знаёмства з экс-міністрам культуры, экс-дырэктарам Купалаўскага тэатра, а сёння намеснікам Святланы Ціханоўскай. «Латушка з самага пачатку быў беларускі, а не лукашэнкаўскі», — піша ён.

Фота: Lookby.Media

«Напачатку 2000‑ых на адным з дыпламатычных прыёмаў у Менску я, тады яшчэ старшыня Маладога Фронту, падышоў да Паўла Латушкі. Ведаў, што ён — хіба адзіны з заўважных дзяржаўных службоўцаў, хто прынцыпова размаўляе па-беларуску. Падзякаваў яму за беларускасць і пацікавіўся, ці спадзяецца ён змяніць сістэму Лукашэнкі знутры.

Латушка адказаў, што мы ўсе марым пра адну і тую ж незалежную, дэмакратычную і беларускую Беларусь, і ён спрабуе ісці такім шляхам.

«Паш, як ты можаш падтрымліваць былога лукашэнкаўскага чыноўніка?» — часам кажуць мне цяпер.

Ды Латушка з самага пачатку быў беларускі, а не лукашэнкаўскі.

Як і нацыянал-камуністы 1920-ых, Латушка зрабіў дзеля Беларусі ўсё, што мог, знутры сістэмы — годна, па-беларуску прадстаўляў Беларусь у краінах свету і міжнародных арганізацыях, прабіў грандыёзную праграму «Замкі Беларусі», ратаваў беларускую культуру ад саўка і Масквы.

Купалаўскі тэатр у жніўні 2020 года 

У 2020 годзе менавіта Павел Латушка падняў сцяг для яднання ўсіх чыноўнікаў, нязгодных з Лукашэнкам — і гэты сцяг, канечне, быў бел-чырвона-белы. Прайшоў праз пагрозы, замахі, правакацыі – і працягвае яднаць беларускія протадзяржаўныя структуры як класны камандны гулец.

Каманда для Латушкі — ключавы панятак, а для беларусаў гэта каштоўная рэдкасць.

За колькі гадоў Латушка сабраў каманду адмыслоўцаў, здольную замяніць касцяк дзяржаўнага апарату Беларусі, калі адчыніцца «вакно магчымасцяў».

І думаю, пакуль няма лепшай альтэрнатывы на пасаду першага прэм'ер-міністра вольнай, дэмакратычнай і незалежнай Беларусі», — напісаў Павел Севярынец.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула