БЕЛ Ł РУС

СВР: ЗША, Брытанія, Нямеччына і Польшча рыхтуюць новую спробу змяніць канстытуцыйны лад у Беларусі

9.02.2026 / 11:46

Nashaniva.com

Захад спрабуе аслабіць інтэграцыю Беларусі і Расіі і рыхтуе рэсурсы для дэстабілізацыі сітуацыі ў Беларусі і змены канстытуцыйнага ладу, заяўляе Служба замежнай выведкі Расіі (СВР).

Няўрадавыя арганізацыі заходніх краін акумулююць сілы і сродкі, каб зноў паспрабаваць разгайдаць сітуацыю і дабіцца змены канстытуцыйнага ладу ў Беларусі, перадае ТАСС заяву СВР.

«Заходнія «дэмакратызатары» зноў нацэльваюцца на Беларусь. Паводле інфармацыі, якая паступае ў СВР, НДА заходніх краін, сярод якіх «дэмакратызатарскія» структуры, агенцтвы і фонды ЗША, Вялікабрытаніі, ФРГ, Польшчы і іншых еўрапейскіх дзяржаў, акумулююць сілы і сродкі, каб зноў паспрабаваць разгайдаць сітуацыю і дабіцца змены канстытуцыйнага ладу ў Беларусі», — заяўляе СВР РФ.

Заходнікі спрабуюць сфармаваць рэсурс з «азлобленых апазіцыянераў», каб нацэліцца на прэзідэнцкія выбары ў Беларусі ў 2030 годзе, адзначылі там. Захад не ўлічвае, што беларускае грамадства пасля падзей 2020 года атрымала добрую «прышчэпку» ад спроб разгайдаць сітуацыю ў краіне, паведамляе СВР.

Таксама там заяўляюць, што на Захадзе спадзяюцца аслабіць саюз Мінска і Масквы ў рамках Саюзнай дзяржавы і ўскладніць дасягненне мэт спецаперацыі.

Днямі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Расія спрабуе ўцягнуць Беларусь у вайну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула