БЕЛ Ł РУС

Беларуска знайшла ў краме рэдкі плод, але яго насенне знаёмае кожнаму

9.02.2026 / 13:16

Nashaniva.com

Допіс дзяўчыны хутка выклікаў ажыўленае абмеркаванне.

Беларуска заўважыла на паліцы супермаркета незвычайны экзатычны фрукт — плод какавы. Такія прадукты рэдка сустракаюцца ў продажы ў нашых шыротах, таму пакупніца разгубілася і вырашыла спытаць у карыстальнікаў Threads, як яго ўвогуле ядуць. Допіс хутка выклікаў ажыўленае абмеркаванне, піша Onliner.by.

На фота, якое жанчына апублікавала ў сацсетцы, відаць, што фрукт прывезены з Эквадора і прадаецца па цане 51,99 рубля за кілаграм.

«Хто-небудзь ведае, як есці свежую какаву?» — пацікавілася яна ў падпісчыкаў. Карыстальнікі патлумачылі, што плод какавы — гэта не толькі крыніца знаёмага ўсім парашку.

Сам фрукт вонкава нагадвае выцягнутую дыню і бывае розных колераў.

Яго разразаюць уздоўж: унутры знаходзіцца насенне (какава-бабы) і жэлепадобная мякаць. Менавіта мякаць ядуць — яе звычайна абсмоктваюць, як цукерку або ягаду, а костачкі не разгрызаюць.

Некаторыя каментатары падзяліліся асабістым досведам і распавялі, як з насення можна самастойна атрымаць какаву: зярняты трэба прамыць, высушыць і апрацаваць.

Паводле слоў іншых удзельнікаў абмеркавання, смак мякаці кісла-салодкі і нагадвае аскарбінавую кіслату. У каментарыях таксама ўдакладнілі, што фрукт быў заўважаны ў адной з крам «Еўраопт».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула