БЕЛ Ł РУС

Памерла класная кіраўніца Лукашэнкі

9.02.2026 / 14:00

Nashaniva.com

Ёй было 102 гады.

Пайшла з жыцця класная кіраўніца Лукашэнкі Таццяна Карпечанка, піша БелТА.

Таццяна Карпечанка нарадзілася 12 студзеня 1924 года ў Валагодскай вобласці Расіі. Скончыла педвучылішча ў горадзе Вельск, педагагічны інстытут у Архангельску.

У 1946 годзе паехала на радзіму маці ў Магілёўскую вобласць і засталася там працаваць настаўніцай матэматыкі ў пасёлку Александрыя. 

У Александрыі Таццяна Карпечанка сустрэла свайго будучага мужа, з якім выгадавалі чацвярых дзяцей, пяцярых унукаў і васьмярых праўнукаў. 12 студзеня 2026 года ёй споўнілася 102 гады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула