БЕЛ Ł РУС

За выходныя двое малых дзяцей атрымалі траўмы, катаючыся на цюбінгах

9.02.2026 / 14:54

Nashaniva.com

Катанне на цюбінгах у непрызначаных месцах зноў прывяло да сумных наступстваў, паведамляе СК.

У Салігорску 7 лютага пацярпеў 9‑гадовы хлопчык, калі разам з братам з’ехаў на цюбінгу, разлічаным на аднаго чалавека. Транспартны сродак падскочыў на яме, змяніў траекторыю, і дзіця ўдарылася аб дрэва.

Аналагічны выпадак адбыўся ў Жлобінскім раёне 8 лютага: бацька катаўся з дочкамі, і падчас спуску цюбінг занесла ў бок дрэў. У выніку сутыкнення пацярпела 6‑гадовая дзяўчынка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула