БЕЛ Ł РУС

На праспекце Незалежнасці ў аўтамабіля адарвалася кола і пашкодзіла два аўтамабілі

9.02.2026 / 15:06

Nashaniva.com

Сёння раніцай 46‑гадовы вадзіцель Ford рухаўся па праспекце Незалежнасці. Падчас руху ў аўтамабіля адарвалася задняе правае кола, якое пасля пашкодзіла яшчэ два іншыя аўтамабілі.

На відэа паказаны наступствы дарожна-транспартнага здарэння.

У выніку аварыі ніхто не пацярпеў. Транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.

З-за ДТЗ паблізу дома №202 па праспекце Незалежнасці рух з боку вуліцы Старынаўскай у напрамку выезду з горада быў ускладнены. У цяперашні час рух адноўлены.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула