БЕЛ Ł РУС

У Германіі затрымалі беларуса з падробленым літоўскім дакументам

9.02.2026 / 23:42

Nashaniva.com

У нямецкім горадзе Лаўэнбург, што ў зямлі Шлезвіг-Гальштэйн, беларус паказаў мясцовым праваахоўнікам падробленае пасведчанне асобы. Пра гэта паведамляе мясцовая паліцыя, піша сайт «Беларусь и мир».

Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Фота: нямецкая паліцыя

У панядзелак, 2 лютага, нямецкія паліцыянты спынілі аўтамабіль на вуліцы Берлінэр-штрасэ.

Адзін з пасажыраў паказаў літоўскае пасведчанне асобы. Яно выклікала падазрэнні, і стала ясна, што дакумент, мяркуючы па ўсім, фальшывы.

У дачыненні да падазраванага, 32‑гадовага мужчыны беларускага грамадзянства, пачалі разбіральніцтва. Пасведчанне асобы было канфіскавана.

Чытайце таксама:

У Гомелі выявілі фальшывыя 20 фунтаў стэрлінгаў

Каментары да артыкула