У Беларусі знялі першы ўраджай агуркоў
Першы ў гэтым годзе ўраджай агуркоў пачалі збіраць у цяпліцах прадпрыемства «Брылёва» Гомельскага раёна.
Фота: БелТА
Першы ўраджай рэкордна ранні. Вырошчваць агуркі ў разгар сезона моцных маразоў дазваляюць сучасныя тэхналогіі, паведамляе тэлеграм-канал «Гомельшчына афіцыйна».
Пад агуркі на цяплічным камбінаце адведзена больш за шэсць гектараў, пры выбары сартоў аддавалася перавага папулярным гібрыдам. У аснове — два правераныя сарты «Магура» і «Атлет» з добрымі спажывецкімі і смакавымі якасцямі.
Аграрыі не схільныя разважаць пра ўраджайнасць у цяпліцах. Кажуць, пакуль рана. Аднак ужо на старце выбаркі відаць, што грашыць на прагнозныя паказчыкі не прыйдзецца.