БЕЛ Ł РУС

Цягнік Масква — Мінск спазняецца на дзве з паловай гадзіны. На адным з пераездаў ён пратараніў аўтамабіль

10.02.2026 / 13:08

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося раніцай на станцыі «Гусіна» ў Смаленскай вобласці.

Сёння ў 10:19 на чыгуначным пераездзе кіроўца аўтамабіля «Газель» выехаў на пуці перад цягніком, які набліжаўся.

Машыніст ужыў экстранае тармажэнне, аднак адлегласці аказалася недастаткова, і пазбегнуць сутыкнення не ўдалося.

Паводле папярэдніх звестак, кіроўца аўтамабіля шпіталізаваны. Пасажыры і лакаматыўная брыгада не пацярпелі.

Цягнік адправіўся на станцыю Гусіна, дзе чакае рэзервовы састаў для далейшага працягу маршруту.

Састаў адправіўся з Масквы ў 6:20 і павінен быў прыбыць у Мінск у 13:14.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула