У Расіі сёння пачнуць абмежаванне працы Telegram
Улады Расіі прынялі рашэнне распачаць працу па запавольванні дзейнасці месенджара Telegram у краіне, паведамілі РБК крыніца ў індустрыі інфармацыйных тэхналогій і дзве крыніцы ў профільных ведамствах.
Паводле слоў дзвюх крыніц, Раскамнагляд плануе пачаць прымаць меры па частковым абмежаванні працы сэрвісу ўжо сёння, 10 лютага.
Яшчэ адна крыніца РБК дадала, што меры па запавольванні Telegram ужо ўводзяцца.