БЕЛ Ł РУС

У Гродне студэнтаў-замежнікаў адлічылі і выслалі з краіны за парушэнні ПДР

10.02.2026 / 13:39

Nashaniva.com

Разгляд іх справы правялі публічна. 

З Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адлічылі двух студэнтаў-замежнікаў, якія парушалі правілы дарожнага руху. У аднаго з іх за час знаходжання ў Беларусі назапасілася 10 пратаколаў, у другога — 13. 

Ва ўніверсітэце прайшоў публічны разгляд іх справы ў прысутнасці міліцыі і іншых замежных студэнтаў. Вынікам стала рашэнне: абодвух адлічылі з ВНУ, а Міністэрства ўнутраных спраў прыняло пастанову аб іх дэпартацыі з краіны. Акрамя таго, маладым людзям забаранілі ўезд у Беларусь на бліжэйшыя два гады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула