Netflix прэзентаваў новы серыял — галоўная тайна ў ім звязаная з Беларуссю
На Netflix выйшаў серыял «Рассакрэчаныя» (Unfamiliar). Яго сцэнарысты, як і іх шматлікія калегі з іншых праектаў, вырашылі ўплесці ў сюжэт Беларусь — атрымалася вельмі таямніча.
Фота: Netflix
Галоўныя героі серыяла — Мерэт і Сімон Шэферы, былыя нямецкія шпіёны. Яны стварылі сям'ю, выхоўваюць дачку і спрабуюць жыць звычайным жыццём, адначасова кіруючы канспіратыўнай кватэрай у Берліне.
Але на іх выходзіць загадкавы мужчына, якому патрэбная дапамога Шэфераў. Гэты чалавек звязаны з таямнічай і вельмі няўдалай місіяй, калі 16 гадоў таму Мерэт і Сімона накіравалі працаваць у Беларусі. Кадры Беларусі, як яе бачаць замежныя кіношнікі, у серыяле таксама будуць.
Фота: Netflix
Фота: Netflix
Цяпер на Мерэт і Сімона палюе расійская выведка, і ім даводзіцца разбірацца з наступствамі мінулага. Героі спрабуюць зразумець, якім чынам іх цяперашнія праблемы звязаныя з Беларуссю, і што зрабіць, каб пакінуць мінулае ў мінулым.
Крытыкі параўноўваюць «Рассакрэчаных» з паўнаметражкай 2006 года «Містэр і місіс Сміт» — маўляў, немцы вырашылі зняць сваю гісторыю пра шпіёнскую пару. Рэйтынгі ў праекта пакуль незайздросныя: напрыклад, на платформе IMDb серыял набраў 6,9 бала з 10.
Чытайце таксама:
Народ пабег глядзець «Валадара пярсцёнкаў» па-беларуску — на некаторыя сеансы ўжо не набыць квіткі
Стала вядома, калі выйдзе першы сезон новага серыяла «Гары Потэр»
Сіла позірку: як 95 гадоў таму Чарлі Чаплін сыграў найвялікшую фінальную сцэну ў кіно