БЕЛ Ł РУС

Манашак са Свята-Елісавецінскага манастыра заўважылі ў яшчэ адной краіне «амаральнай Еўропы»

10.02.2026 / 18:46

Nashaniva.com

У каталіцкай царкве Святой Тройцы ў Берне манашкі Свята-Елісавецінскага манастыра з Мінска арганізавалі продаж свечак, кніг, кубкаў і сувеніраў — пад збор «для сірот». На публікацыю ў швейцарскім выданні Blick звярнула ўвагу «Хрысціянская візія».

Мясцовы парафіянін і спецыяліст па Усходняй Еўропе Даніэль Хензелер заўважыў стэнд манастыра, пасля чаго падняў трывогу і напісаў пратэсныя лісты ў парафію, парафіяльную газету і дыяцэзію, папярэдзіўшы пра рызыку, што ахвяраванні могуць пайсці на зусім іншыя мэты, чым заяўленыя.

У выніку настаяцель царквы Марыа Хюбшэр заявіў, што дазвол быў толькі на адзін уік-энд і паўтараць прысутнасць манашак не будуць, каб пазбегнуць «асацыяцый, якія выклікаюць непаразуменне».

Свята-Елісавецінскі манастыр у Навінках пад Мінскам — гэта асяродак расійскага шавінізму. Там збіраюць дапамогу для расійскай арміі і вядуць антыеўрапейскую, праваенную прапаганду.

Чытайце таксама:

Манашкі са Свята-Елісавецінскага манастыра дабраліся да Швецыі

Царква Швецыі заклікала свае прыходы больш не мець спраў з мінскім Свята-Елісавецінскім манастыром

Пуцін асабіста ўручыў медалі Андрэю Лемяшонку і ігуменні Гаўрыіле

У Польшчы на паломніцкай гары заўважылі палатку Свята-Елісавецінскага манастыра

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з-пад царквы ў Рыме

У Свята-Елісавецінскім манастыры зноў правялі Z-хрэсны ход з расійскімі сцягамі

Каментары да артыкула