БЕЛ Ł РУС

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

10.02.2026 / 20:21

Nashaniva.com

Мужчына паехаў на востраў на зімоўку.

Фота: асабісты архіў

Андрэй Маталыга працаваў у сферы рэкламы і кіно як аператар і прадзюсар. Яго не стала ў ноч на пятніцу 6 лютага. Па папярэдняй інфармацыі, у мужчыны здарыўся сардэчны прыступ. Яму было 37 гадоў.

«Ён паехаў на зімоўку на Шры Ланку, у сёрф-кэмп для айцішнікаў. Ён быў прыхварэўшы, але нічога асаблівага. Яго знайшлі ранкам у ложку ў звычайнай позе чалавека, які спаў», — расказалі яго знаёмыя.

Дакладную прычыну смерці вызначыць ускрыццё.

Андрэй — выпускнік Беларускага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі і Балтыйскай школы кіно і медыя. Як кінааператар ён працаваў на здымках такіх стужак, як White Rabbits (2023), The End of the Chain (2017), Roof Knocking (2017). 

Апошнім часам мужчына жыў у Берліне і быў заняты ў кампаніі Vocal Image, дзе займаў пазіцыю крэатыўнага прадзюсара.

Фота: асабісты архіў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула