Дураў пра абмежаванне Тэлеграма: Не ўдалося Ірану — не ўдасца і Расіі
Стваральнік і ўладальнік Telegram Павел Дураў адрэагаваў на навіну пра тое, што ў Расіі ад сёння пачнуць запавольваць дзейнасць месенджара. Ён лічыць, што з гэтай задумы нічога талковага не атрымаецца.
Павел Дураў. Фота: AP Photo / Tatan Syuflana, File
«Расія абмяжоўвае доступ да Telegram у спробе прымусіць сваіх грамадзян перайсці на дзяржаўны месенджар, створаны для назірання і палітычнай цэнзуры.
8 гадоў таму Іран спрабаваў такую ж стратэгію — і праваліўся. Ён забараніў Telegram на выдуманых падставах, спрабуючы прымусіць людзей карыстацца дзяржаўнай альтэрнатывай.
Нягледзячы на забарону, большасць іранцаў усё яшчэ карыстаюцца Telegram (абыходзячы цэнзуру) і аддаюць яму перавагу перад праграмамі з назіраннем.
Абмежаванне свабоды грамадзян ніколі не з'яўляецца правільным адказам. Telegram абараняе свабоду слова і прыватнасць, нягледзячы на ціск» — напісаў Павел Дураў.
Чытайце таксама:
У Расіі сёння пачнуць абмежаванне працы Telegram
У Расіі загадалі перавесці ўсе дамавыя чаты ў месенджар Max
Месенджар Max стаў самым папулярным у Беларусі? Лухта, і вось чаму