БЕЛ Ł РУС

Пяскоў пракаментаваў абмежаванне Telegram

11.02.2026 / 08:41

Nashaniva.com

Прэс-сакратар Пуціна ў інтэрв’ю ТАСС выказаў шкадаванне ў сувязі з тым, што кампанія не выконвае расійскія законы.

«Я бачу і чытаю заявы Раскамнагляду пра тое, што прынята рашэнне запавольваць працу Telegram у сувязі з тым, што кампанія не выконвае патрабаванні расійскага заканадаўства. Ну, вельмі шкада, што кампанія не выконвае, але ёсць закон, які трэба выконваць», — сказаў Пяскоў.

Запавольваць Telegram у Расіі сталі ўчора, разам з ім пачалося запаволенне Youtube.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула