Выйшла падыхаць перад сном і не вярнулася. Жанчына загінула ў каналізацыйным калодзежы ў Браслаўскім раёне
39‑гадовая жанчына ўтапілася ў каналізацыйным калодзежы на вуліцы Савецкай у аграгарадку Богіна Браслаўскага раёна, паведамляе МНС.
«З абставін здарэння ўстаноўлена, што загінулая 10 лютага каля 23:00 выйшла прагуляцца перад сном і дадому не вярнулася. Сваякі, занепакоеныя яе працяглай адсутнасцю, выйшлі на пошукі і ўбачылі каля дома адкрыты каналізацыйны калодзеж, унутры якога знайшлі жанчыну без прыкмет жыцця», — гаворыцца ў паведамленні МНС.
Праводзіцца праверка.