БЕЛ Ł РУС

Сёння ноччу мінімум быў 15 градусаў

11.02.2026 / 10:19

Nashaniva.com

У ваколіцах Дрыбіна Магілёўскай вобласці было мінус 15,2°С

Імаверна, на метэастанцыі «Вялікі Межнік» у Шклоўскім раёне мінус 14,4°С.

У Брагіне было мінус 10,5°С, у Гомелі — -10,4°С, у Мінску — -6,7°С.

Сёння ўжо ў некаторых рэгіёнах чакаецца адліга, днём будзе ад мінус шасці да плюсу па Берасцейшчыне. У Мінску чакаецца 0°С..-2°С.

Пакуль самым халодным гэтай зімы было 2 лютага, тады ноччу на станцыі «Палеская» слупок тэрмометра апускаўся да 31,1°С. У Мінску было ў той дзень 28,5°С. Таксама мінімум зімы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула