БЕЛ Ł РУС

У Беларусі ўвялі змены для аўтаўладальнікаў пры праходжанні тэхагляду

11.02.2026 / 12:13

Nashaniva.com

У Беларусі ўступілі ў сілу змены, якія тычацца працэдуры праходжання тэхагляду, паведамілі БЕЛТА ва УП «Белтэхагляд».

Карэкціроўкі накіраваны на зніжэнне бюракратычных бар’ераў і актыўнае развіццё лічбавых сэрвісаў.

Скасаванае патрабаванне аб абавязковай выдачы дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху непасрэдна на дыягнастычных станцыях. Аўтаўладальнікам даецца магчымасць атрымаць яго ў электронным выглядзе праз адзіны партал электронных паслуг «Е-Паслуга».

Акрамя таго, цяпер такі дакумент не патрабуецца для праверкі супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі. Яго сапраўднасць пацвярджаецца праз інфармацыйныя базы даных. «Атрыманне такога дакумента на папяровым носьбіце становіцца неактуальным», — адзначылі на прадпрыемстве.

Выключана і норма пра неабходнасць паказваць пацвярджэнне аб унясенні платы за правядзенне адміністрацыйнай працэдуры. Разам з тым дазвол на допуск не выдаецца, калі паслуга не аплачана.

«Рэкамендуем для аплаты адміністрацыйных працэдур як фізічным асобам, так і суб’ектам гаспадарання выкарыстоўваць магчымасці АРІП», — звярнулі ўвагу на прадпрыемстве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула