«Камунарка» выпусціла цукеркі для мужчын з нечаканай начынкай
Цукеркі толькі для дарослых зрабілі лімітаванай серыяй.
Навінка пад назвай «Цукеркі з півам» спалучае далікатную памадку з вадкай начынкай на аснове светлага піва, распавялі ў «Белдзяржхарчпраме». Такі незвычайны дуэт падорыць багаты водар і лёгкую гарчынку, якая спадабаецца аматарам эксперыментаў.
Цукеркі ўжо пачынаюць прадаваць, аднак яны разлічаны выключна на дарослых, бо ўтрымліваюць алкаголь.