БЕЛ Ł РУС

З Мінска ў Кракаў пусцяць яшчэ адзін аўтобус

11.02.2026 / 13:43

Nashaniva.com

Рэйсавы аўтобус паміж Мінскам і Кракавам з’явіўся па суботах.

Фота Onliner.by

З беларускай сталіцы ён адпраўляецца ў 02:30. Пра новы рэйс прадстаўнікам Office Life расказалі ў сэрвісе «Атлас Бас». У зваротным кірунку аўтобус будзе курсіраваць па нядзелях. З Кракава ён адпраўляецца ў 20:40.

Паездка ў адзін бок абыдзецца ў 220 рублёў. Па дарозе аўтобус заязджае ў Варшаву, Баранавічы і Брэст.

Раней, з 10 лютага, запусцілі рэгулярны аўтобусны рэйс з Гомеля ў Кракаў. Па дарозе ён заязджае ў Магілёў і Брэст, а на тэрыторыі Польшчы — у Варшаву.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула