Еўрапарламент ухваліў крэдыт Украіне на €90 млрд
Еўрапейскі парламент ухваліў крэдыт Украіне на €90 млрд, паведаміла яго старшыня Раберта Метсола.
Фота: Thierry Monasse /Getty Images
«Сённяшняе важнае галасаванне, якое ўхваліла крэдыт €90 мільярдаў, надало Украіне жыццёва неабходную падтрымку», — напісала яна ў X.