Стваральніца знакамітага беларускага мадэльнага агенцтва пракаментавала яго згадкі ў файлах Эпштэйна
Сярод апублікаваных файлаў скандальна вядомага амерыканскага фінансіста Джэфры Эпштэйна знайшліся лісты ад беларускага мадэльнага агенцтва «Студыя Тамара». Тамара Ганчарова, стваральніца агенцтва, адказала на скандал.
Ганчарова заявіла, што ніякага дачынення да дзейнасці Эпштэйна ні яна асабіста, ні агенцтва не маюць.
«Праца нашых мадэляў за мяжой арганізоўваецца ў дакладнай адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь на падставе ліцэнзіі аб працаўладкаванні за мяжой, выдадзенай МУС Рэспублікі Беларусь. Дагаворы аб працаўладкаванні за мяжой, якія заключаюцца, рэгіструюцца ва Упраўленні па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама», — даводзіць яна.
Чаму дзелавая перапіска з агенцтвам мадэляў Mademoiselle, дзе студыя прапаноўвала беларускіх мадэляў для працы ў Парыжы, трапіла ў файлы Эпштэйна, ёй невядома і незразумела.
«Асобы, якія якім-небудзь чынам пацярпелі ад дзейнасці Эпштэйна або якім-небудзь чынам датычныя да дзейнасці Эпштэйна, мне невядомыя», — піша яна.