БЕЛ Ł РУС

«Яна была вельмі агрэсіўнай». Трамп распавёў, як пакараў Швейцарыю мытамі ў 39%

11.02.2026 / 15:38

Nashaniva.com

Вясной 2025 года прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыгразіў Швейцарыі мытамі ў 31%, а ў жніўні, пасля тэлефоннай размовы з тагачаснай швейцарскай прэзідэнткай Карын Келер-Зутэр, ён абклаў краіну мытамі ўжо ў 39%. Ён патлумачыў, чаму так паступіў — яму не спадабаўся тон суразмоўніцы, піша BILD.

Швейцарыя моцна залежыць ад экспарту ў ЗША, таму пасля пагрозы павышэння тарыфаў Келер-Зутэр патэлефанавала ў Белы дом, каб выратаваць становішча.

Аднак спроба правалілася, распавёў Трамп.

«Я атрымаў тэрміновы званок ад — думаю, гэта была прэм'ер-міністр Швейцарыі — і яна была вельмі агрэсіўнай, хоць і ветлівай. Але вельмі агрэсіўнай.

«Сэр, мы маленькая краіна, мы не справімся». Я не мог прымусіць яе павесіць слухаўку… Тады я сказаў: «Магчыма, вы маленькая краіна, але ў нас з вамі гандлёвы дэфіцыт у 42 мільярды долараў». Мне сапраўды не спадабалася, як яна з намі размаўляла. І замест таго каб даць ёй зніжку, я павысіў мыта да 39 адсоткаў», — сказаў ён.

Такім чынам, адна тэлефонная размова, як вынікае, каштавала Швейцарыі вялізных грошай. 

Становішча выправілі швейцарскія прадпрымальнікі, якія наведалі Белы дом у лістападзе. Яны прывезлі для Трампа падарункі. Паводле Axios, гаворка ішла аб настольным гадзінніку Rolex і залатым злітку вагой 1 кг. Ён быў пазначаны лічбамі 45 і 47 у гонар прэзідэнцкіх тэрмінаў Трампа.

З таго часу швейцарскі экспарт абкладаецца мытамі ў 15% — столькі ж спаганяецца з тавараў ЕС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула