БЕЛ Ł РУС

Былы консул Беларусі ў Мілане стаў адным з менеджараў Алімпіяды

12.02.2026 / 10:00

Nashaniva.com

Адстаўны беларускі дыпламат Кірыл Блінцоў, які «сышоў з МЗС яшчэ да таго, як гэта модным» (як гэта напісана ў ягоных сацсетках), атрымаў кіруючую пасаду ў дырэкцыі зімовых Алімпійскіх гульняў — ён аперацыйны менеджар у галоўным медыяцэнтры. 

Пра новую работу былы консул Беларусі ў Мілане Кірыл Блінцоў паведаміў у сваім Linkedin. Ён расказаў, што пачаўся новы этап яго жыцця — ён трапіў у каманду Fundazione Milano Cortina 2026 (арганізатара зімовых Алімпійскіх гульняў 2026) як аперацыйны менеджар у галоўным медыяцэнтры. 

Кірыл Блінцоў у алімпійскім медыяцэнтры. Фота: linkedin.com

Блінцоў дадаў, што з яго першага дня ў Італіі ён марыў далучыцца да арганізацыі вялікай спартыўнай падзеі, а два апошнія месяцы — інтэнсіўна рыхтаваўся. 

Ён таксама адзначыў іншых спартыўных чыноўнікаў, якія дапамаглі яму «адчыніць гэтыя дзверы», і падзякаваў ім за давер. 

Блінцоў пачынаў работу МЗС у 2010-я, быў консулам Беларусі ў Мілане, працаваў у дырэкцыі Еўрапейскіх гульняў і ў прыватных кампаніях.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», пасля падзей 2020 года Блінцоў не жыве ў Беларусі, але не звязаны з апазіцыйнымі рухамі. У дзень нападзення Расіі на Украіну Кірыл апублікаваў у сваім фэйсбуку жоўтае поле пад блакітным небам. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула