БЕЛ Ł РУС

У Мінску вядомыя вытворцы касметыкі адкрываюць незвычайную кавярню

11.02.2026 / 19:36

Nashaniva.com

12 лютага ў беларускай сталіцы адкрыецца новая кавярня, якую запусцілі вядомыя айчынныя вытворцы касметыкі «Беліта» і «Вітэкс». Пра гэта паведаміў блогер «Мерзкий Кокобай».

Фота: «Мерзкий Кокобай»

Установа знаходзіцца на вуліцы Няміга — на другім паверсе крамы «Беліта Вітэкс». Інтэр’ер кавярні выкананы ў ружовых адценнях і нават дэсерты падаюцца ў такой жа колеравай гаме.

У меню ёсць незвычайная прапанова — клаўд-кава. Гэта эспрэса, узбітае ў лёгкую пену і пададзенае паверх астуджанай какосавай вады з лёдам. Напой выглядае вельмі арыгінальна: над кубкам нібыта лунае «воблака» з цукровай ваты.

Чытайце таксама:

Под Минском есть таинственное местечко, где можно полноценно пообедать за 5—10 рублей

У Мінску адкрыўся яшчэ адзін «Мандарын»

Барысту ў Мінску засталі за незвычайным заняткам

Каментары да артыкула