БЕЛ Ł РУС

Сёння на Алімпіядзе выступяць дзве беларускі

12.02.2026 / 08:38

Nashaniva.com

На дыстанцыю зноў выйдуць Ганна Каралёва і Марына Зуева.

Фота: Maja Hitij/Getty Image

Ганна возьме ўдзел у лыжнай гонцы з раздзельным стартам вольным стылем на 10 км. Пачатак а 16-й.

Каралёва ўзяла ўдзел у двух спаборніцтвах.

У мінулую суботу ў скіятлоне яна заняла 34‑е месца, а ў аўторак у кваліфікацыі спрынту была 49‑й і не змагла прабіцца ў 30‑тку наймацнейшых для працягу удзелу ў дысцыпліне.

Марына Зуева паўдзельнічае ў забегу на каньках на 5000 метраў. Пачатак а 18.30. 

У суботу ў забегу на 3000 метраў яна была 15-й.

На Алімпіядзе ў беларусаў самае мінімальнае прадстаўніцтва — усяго сем дзяўчат. Медалёў пакуль няма.

У наступны аўторак у барацьбу ўступяць фрыстайлісткі (Ганна Гуськова, Ганна Дзяруга, Анастасія Андрыянава), таксама на наступным тыдні будуць спаборніцтвы у горных лыжах у Марыі Шканавай і адзіночным фігурным катанні ў Вікторыі Сафонавай.

Пасля пяці дзён спаборніцтваў лідзіруе Нарвегія.

Афіцыйны сайт Алімпіяды

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула