БЕЛ Ł РУС

Электробус БелАЭС выканаў першы рэйс

12.02.2026 / 09:39

Nashaniva.com

Ён даставіў работнікаў АЭС з месца працы ў Астравец.

Беларуская АЭС

Электробус мадэлі Е 350, вытворчасці «Белкамунмаш» 11 лютага выканаў свой першы рэйс па дастаўцы работнікаў БелАЭС з месца працы ў горад Астравец, піша тэлеграм-канал прадпрыемства. 

Інавацыйны транспартны сродак пацвердзіў свае тэхнічныя характарыстыкі і атрымаў высокія адзнакі першых пасажыраў.

Гэты від транспарту на вуліцах горада энергетыкаў з'явіўся ўпершыню.

Беларуская АЭС набыла 4 электробусы. Пасля завяршэння тэставых працэдур усе яны неўзабаве выйдуць на лінію і будуць выкарыстоўвацца для дастаўкі работнікаў прадпрыемства да месца працы і назад. БелАЭС знаходзіцца за 18 км ад Астраўца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула