БЕЛ Ł РУС

У расійскай Ухце на поўначы Расіі адбылася серыя выбухаў

12.02.2026 / 10:54

Nashaniva.com

Жыхары Ухты (Рэспубліка Комі) паведамляюць пра серыю выбухаў і задымленне.

Па словах мясцовых жыхароў, гаворка ідзе пра атаку БПЛА. Адзін з выбухаў адбыўся ў раёне мясцовай адміністрацыі.

Раней Расавіяцыя закрыла мясцовы аэрапорт.

Пасля выбухаў у раёне прамысловай зоны пачаўся пажар, паведамляюць жыхары горада. 

Губернатар Комі Расціслаў Гальдштэйн пацвердзіў атаку дронаў на рэгіён. Паводле яго, на тэрыторыі нафтаперапрацоўчага завода пачаўся пажар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула