БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, колькі карупцыянераў асудзілі летась і як іх каралі

12.02.2026 / 11:07

Nashaniva.com

У Беларусі падвялі вынікі барацьбы з карупцыяй за мінулы год. Статыстыка паказвае, што выяўляць карупцыянераў сталі менш: за 2025 год асудзілі 657 чалавек, што на 7% ніжэй за паказчык 2024 года.

Самым распаўсюджаным злачынствам застаецца крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі — па гэтым артыкуле пакаралі 259 чалавек.

Амаль столькі ж трапіліся на атрыманні хабару — 229 асоб.

А вось тых, хто гэты хабар даваў, судзілі ў дзесяць разоў радзей — толькі 22 чалавекі.

Таксама сярод лідараў карупцыйных спраў — перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў.

Што тычыцца пакаранняў, то кожны трэці асуджаны (199 чалавек) адправіўся за краты на рэальны тэрмін. Яшчэ столькі ж атрымалі «хімію» або «хатнюю хімію». Амаль ва ўсіх выпадках карупцыянеры разлічваліся за злачынствы грашыма.

Практычна ўсім асуджаным забаранілі займаць кіраўнічыя пасады, а 29 чалавек пазбавілі воінскіх або спецыяльных званняў.

Кожнаму трэцяму далі адтэрміноўку пакарання — гэта значыць, што ў калонію яны не паехалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула