БЕЛ Ł РУС

Затрыманні ў творчай прасторы «Парасон» — як мінімум трое чалавек знаходзяцца на Акрэсціна

12.02.2026 / 11:33

Nashaniva.com

Учора стала вядома, што ў творчай прасторы адбыліся ператрусы і затрыманні.

Паводле інфармацыі «Вясны», як мінімум трое затрыманых знаходзяцца на Акрэсціна. У чым іх абвінавачваюць — невядома.

Арт-прастора знаходзіцца ў Мінску. На яе сайце пазначана, што «кожны тыдзень у Parason праходзяць курсы народных рамёстваў і лекцыi з самымі рознымі гасцямі. Размаўляем па-беларуску пра гісторыю, кіно, тэатр і іншыя цікавосткі з гуманітарнага свету».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула