БЕЛ Ł РУС

Кліенты мабільнага аператара А1 не могуць зарэгістравацца ў Signal

12.02.2026 / 13:24

Nashaniva.com

Беларускія карыстальнікі аператара А1 больш не могуць зарэгістравацца ў бяспечным менеджары Signal. Праблема палягае ў тым, што на нумары гэтага правайдара проста не прыходзяць смс-коды для пацвярджэння акаўнта.

Беларускія кліенты мабільнага аператара А1 сутыкаюцца з праблемай пры рэгістрацыі ў менеджары Signal, піша «Бюро».

Пры стварэнні акаўнта ў Signal карыстальніку неабходна ўвесці свой нумар мабільнага тэлефона і пацвердзіць яго з дапамогай 6‑значнага кода, які мабільны аператар дасылае праз смс-паведамленне. Аднак, паводле інфармацыі ад чытачоў выдання, правайдар А1 абмяжоўвае магчымасць атрымання кода.

«Бюро» папрасіла беларусаў, якія раней ніколі не карысталіся Signal і маюць у наяўнасці беларускую сім-карту, усталяваць дадатак і зарэгістраваць акаўнт у месенджары.

Выявілася, што карыстальнікі ўнутры Беларусі могуць загружаць і ўсталёўваць мабільны дадатак Signal на смартфоны, а вось непасрэдна зарэгістраваць акаўнт выйшла толькі ў кліентаў мабільных аператараў МТС і Life, прычым нават у роўмінгу. Карыстальнікі А1 на запыт кода атрымліваюць наступнае паведамленне:

«У Signal не атрымалася адправіць смс-код з-за праблем з пастаўшчыком смс-паведамленняў».

«Бюро» пад выглядам занепакоенага карыстальніка звязалася з тэхпадтрымкай А1 — там адмаўляюць якія-небудзь абмежаванні адносна Signal: «Кампанія [А1] не блакуе працу дадаткаў, месенджараў і сацыяльных сетак».

Выданне таксама накіравала афіцыйны запыт у Signal. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула