БЕЛ Ł РУС

2420 расійскіх вайскоўцаў даслалі свае каардынаты для актывацыі «старлінкаў». Аказалася, што даслалі ўкраінскім хакерам

12.02.2026 / 14:58

Nashaniva.com

Заадно ўдалося злавіць 31 украінскага здрадніка, хто гатовы быў актываваць прыладу для расіян на сваё імя.

Украінскія вайскоўцы разам з супольнасцю InformNapalm правялі бліскучую аперацыю: скарыстаўшыся праблемай расіян з сувяззю, яны развялі расійскіх вайскоўцаў на грошы і інфармацыю, паведамляе канал «256 КіберШтурмова Дивізія». 

Пасля таго як кампанія Ілана Маска пачала блакаваць працу спадарожнікавай сувязі для расіян, украінцы стварылі сетку фэйкавых ботаў і каналаў нібыта па дапамозе з падключэннем «старлінкаў».

Яны прапаноўвалі паслугі ў актывацыі заблакаваных спадарожнікаў праз падстаўных асоб. Расійскія вайскоўцы павяліся на гэта і пачалі масава скідваць даныя.

Усяго за тыдзень украінцы вывудзілі больш за 2400 звестак пра расійскія «старлінкі» разам з іх дакладнымі каардынатамі — іх абяцаюць канчаткова заблакаваць.

Акрамя каардынат, хакеры атрымалі амаль 6 тысяч даляраў, якія расейцы пераслалі ў якасці аплаты за паслугі. 

Бонусам сталі імёны здраднікаў, якія пагадзіліся дапамагаць ворагу з рэгістрацыяй — іх данымі займаюцца спецслужбы. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула