БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка падпісаў указ аб забеспячэнні выплаты заробкаў

12.02.2026 / 18:00

Nashaniva.com

12 лютага Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб забеспячэнні выплаты заработнай платы і ўзнагароджанняў», паведамляе прэс-служба палітыка.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Згодна з дакументам, Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы атрымаў права выдаваць абавязковыя для выканання прадпісанні, калі выяўляюцца факты нявыплаты або няпоўнай выплаты ў вызначаны тэрмін не толькі заробку, але і ўзнагароджанняў па грамадзянска-прававых дамовах.

Калі прадпрыемствы не выконваюць гэтыя патрабаванні, запазычанасць будзе спаганяцца ў пазасудовым парадку. У такім выпадку дэпартамент звяртаецца ў органы прымусовага выканання з ініцыятывай аб пачатку выканаўчай вытворчасці ў інтарэсах работніка.

Акрамя таго, указ прадугледжвае ўзмацненне сацыяльнай абароны: сума пазачарговых плацяжоў, якія спаганяюцца з наймальнікаў для выплаты запазычанасці ў заробку, павялічваецца з паўтара да трох бюджэтаў пражытковага мінімуму.

Чытайце таксама:

«Пабеглі мяняць даляры, а што рабіць». Беларусы расказалі, як і ў чым яны цяпер робяць ашчаджэнні

16 таксапаркаў злавілі на выплатах заробкаў у канвертах

«За дзень атрымліваю ад 200 да 1 200 BYN». Пра сваю працу расказаў прамысловы альпініст

Каментары да артыкула