Марына Зуева заняла шостае месца ў забегу на 5000 метраў
Беларуская канькабежка Марына Зуева заняла 6‑е месца на зімовых Алімпійскіх гульнях у Мілане і Карціна-д'Ампеца на дыстанцыі 5000 метраў.
Марына Зуева
Беларуска выступала ў другой пары з шасці разам з Лорай Хол з Канады і паказала час 6:57,70. Спачатку Зуева павінна была стартаваць разам з нідэрландкай Бентай Керкхоф, але тая знялася па медыцынскіх паказчыках.
Перамогу на гэтай дыстанцыі святкавала 35‑гадовая італьянка Франчэска Лолабрыджыда з вынікам 6:46,17. Раней яна ўжо заваявала залаты медаль на дыстанцыі 3000 метраў. Марына Зуева тады заняла 15‑е месца.
Срэбра сёння заваявала нідэрландка Мерэл Канейн (адставанне ад Лолабрыджыды 0,10 секунды), а бронзу — нарвежка Рагнэ Віклунд (0,17).
Чытайце таксама:
Ганна Каралёва фінішавала 45‑й на дыстанцыі 10 кіламетраў
Украінскі скелетаніст Гераскевіч пракаментаваў сітуацыю са сваёй дыскваліфікацыяй на Алімпіядзе