БЕЛ Ł РУС

Зборная Беларусі даведалася пра супернікаў у Лізе нацый

12.02.2026 / 20:36

Nashaniva.com

Сёння прайшло лёсаванне футбольнай Лігі нацый.

Getty Images

Зборная Беларусі гуляе ў дывізіёне С (самы моцны — А, самы слабы — D).

Зборная Беларусі трапіла ў адну групу з Албаніяй, Фінляндыяй і Сан-Марына.

Матчы пройдуць увосень з 24 верасня да 17 лістапада, прычым упершыню ў гісторыі будуць сыграныя адразу чатыры запар гульні: з 24 верасня да 6 кастрычніка. Тады ў еўрапейскіх чэмпіянатах прадугледжаны спецыяльны перапынак.

1‑ы тур — 24‑26 верасня, 2‑ы тур — 27‑29 верасня, 3‑ы тур — 30 верасня — 3 кастрычніка, 4‑ы тур — 4‑6 кастрычніка, 5‑ы тур — 2‑14 лістапада, 6‑ы тур — 15‑17 лістапада.

Каляндар матчаў з удзелам нашай каманды будзе вядомы пазней. Нацыянальную дружыну, нагадаем, узначаліў Віктар Ганчарэнка.

Пераможца групы выйдзе ў дывізіён В, каманда, якая зойме другое месца, будзе гуляць у стыкавых матчах з трэцяй камандай В, зборная, што зойме апошняе месца, апусціцца ў D.

У мінулым сезоне Лігі нацый у 2024 годзе Беларусь фінішавала трэцяй у групе следам за Паўночнай Ірландыяй і Балгарыяй і апярэдзіўшы Люксембург.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула