БЕЛ Ł РУС

У Беларусь прыйшоў новы сэрвіс таксі з Казахстана

12.02.2026 / 21:47

Nashaniva.com

У Беларусі з’явіўся новы сэрвіс таксі з Казахстана — Bro Car. Першым горадам, дзе ён пачаў працу, стаў Гродна, паведамляе autogrodno.by.

Адметная рыса новай службы — адсутнасць сістэмы рэйтынгаў для кіроўцаў. У кампаніі лічаць, што ацэнкі часта бываюць неаб’ектыўнымі і могуць прывесці да несправядлівага блакавання, што фактычна пазбаўляе чалавека магчымасці працаваць. Пры гэтым усе аўтамабілі ўнесеныя ў афіцыйны рэестр, таму, паводле прадстаўнікоў сэрвісу, пасажырам няма падстаў сумнявацца ў надзейнасці перавозчыкаў.

Bro Car таксама адмовіўся ад штрафаў для кіроўцаў за скасаванне заказаў. Рашэнне, браць паездку ці не, застаецца за кіроўцам без паніжэння яго актыўнасці ў сістэме. Акрамя таго, у адрозненне ад некаторых іншых службаў, кіроўца загадзя будзе бачыць канчатковы пункт маршруту і кошт паездкі.

Пасажырам прапануюць некалькі тарыфаў: «Эканом», «Камфорт», «Камфорт Плюс», «Электра» і, магчыма, «Універсал». Таксама можна будзе выклікаць аўто для «прыкурвання» машыны, буксіроўкі або зрабіць папярэдні заказ на пэўны час.

Кампанія абяцае фіксаваныя тарыфы на аднолькавыя адлегласці без рэзкіх скачкоў цэн. Хоць у гадзіны пік кошт будзе крыху вышэйшы, ён застанецца стабільным для ўсіх карыстальнікаў.

Медыцынскі агляд кіроўцаў плануюць праводзіць з выкарыстаннем электронных картак перад кожным выездам на лінію. У Bro Car сцвярджаюць, што такі дыстанцыйны кантроль больш аб’ектыўны і дазваляе пазбегнуць чалавечага фактару.

У аўтамабілях не будзе звычайных таксометраў — разлікі будуць весціся праз электронныя касы, а чэк аўтаматычна з’явіцца ў асабістым кабінеце пасажыра.

Выклікаць таксі можна будзе толькі праз мабільную праграму — па тэлефоне сэрвіс працаваць не будзе.

Чытайце таксама:

Ці маюць таксісты права адмовіць пасажырам з дзецьмі праз адсутнасць крэсла?

У Беларусі пасля «Улі» хочуць абмежаваць цэны на таксі

Ці можа таксіст адмовіцца везці пасажыра з лыжамі і санкамі? Можа, але не заўсёды

Каментары да артыкула