БЕЛ Ł РУС

ЗША абмяркуюць з Венгрыяй і Славакіяй адмову ад расійскага газу

13.02.2026 / 09:52

Nashaniva.com

ЗША маюць намер абмеркаваць з Венгрыяй і Славакіяй далейшую адмову ад расійскіх энергарэсурсаў, заявіў дзяржсакратар Марка Рубіа журналістам па дарозе ў Мюнхен, дзе сёння пачнецца міжнародная канферэнцыя па бяспецы.

фота: Chip Somodevilla / Getty Images

«Мы правядзём з імі перамовы. Мы будзем размаўляць з імі пра тое, што павінна адбыцца. Я не збіраюся ўдавацца ў падрабязнасці таго, што мы збіраемся сказаць на гэтых сустрэчах», — сказаў Рубіа.

Рубіа таксама назваў Венгрыю і Славакію краінамі, якія актыўна супрацоўнічаюць са Злучанымі Штатамі і знаходзяцца з імі ў цесным партнёрстве.

На пытанне журналістаў аб магчымых планах правядзення сустрэчы на палях канферэнцыі з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім Рубіа адказаў сцвярджальна. «Думаю, так. Я думаю, ён павінен быў быць там. Я не на 100% упэўнены, але думаю, што атрымаецца», — адказаў дзяржсакратар.

Таксама Рубіа паведаміў журналістам, што не плануе на гэтым тыдні наведваць Расію.

Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы стартуе сёння. У ёй возьме ўдзел Святлана Ціханоўская.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула