БЕЛ Ł РУС

На мінскай Камароўцы сталі прадаваць першыя беларускія цюльпаны ФОТАФАКТ

13.02.2026 / 16:59

Nashaniva.com

На Камароўскім рынку ў Мінску пачалі прадаваць першыя беларускія цюльпаны. Кошт адной кветкі складае 4,5 рубля. Інфармацыя пра гэта з’явілася ў інстаграм-акаўнце рынку.

На чацвер, 12 лютага, у продажы было прадстаўлена сем відаў цюльпанаў. Калі набываць букеты, кошт адной кветкі будзе меншым. 13 лютага колькасць кветак на рынку абяцалі яшчэ павялічыць.

Кветкі можна знайсці ў цэнтры крытага рынку і каля сходаў, што вядуць да павільёна кандытарскай фабрыкі «Камунарка».

Чытайце таксама:

У Петрыкаве ўжо распускаюцца першыя цюльпаны 

У Мінску заўважылі двор, засеяны цюльпанамі ВІДЭА

«Змагу вярнуць даўгі». Колькі цюльпанаў прадаў бізнэсовец са згарэлай цяпліцы?

Каментары да артыкула