«Белавія» запусціць чартары на в'етнамскі курорт
Авіякомпанія «Белавія» з мая пачне выконваць чартарныя рэйсы з Мінска ў курортны Дананг, што знаходзіцца ў цэнтральным В'етнаме. Першы рэйс запланаваны на 10 мая.
Дананг. Фота: Wikimedia Commons
Палёты будуць рабіць на далёкамагістральным самалёце Airbus A330-200, а працягласць падарожжа на ім складзе 10—11 гадзін.
Квіткі можна таксама набыць у складзе турпакета.
Чытайце таксама:
Сістэма продажу квіткоў, на якую перайшла «Белавія», аказалася ў цэнтры карупцыйнага скандалу
«На якім рэйсе ён часцей за ўсё?» У сеціве завірусіўся прыгожы сцюард «Белавіі»