БЕЛ Ł РУС

У беларускіх адвакатаў з'явіўся новы кіраўнік

13.02.2026 / 17:38

Nashaniva.com

Беларуская рэспубліканская калегія адвакатаў (БРКА) на пасяджэнні сваёй рады 13 лютага абрала новае кіраўніцтва арганізацыі. Новым старшынёй рады БРКА стаў Віталь Дземідовіч, а яго намесніцай — Вольга Каралевіч.

Віталь Дземідовіч. Фота: moka.by

Віталь Дземідовіч — адвакат з 24‑гадовым стажам. У 2022 годзе ён быў абраны намеснікам старшыні Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, у 2023 годзе стаў старшынёй Мінскай абласной калегіі, а з 2024 года займаў пасаду намесніка старшыні БРКА.

Перад гэтым з 2022 да 2026 года БРКА ўзначальваў Аляксей Швакаў. 

З 2020 года, з інфармацыі ініцыятывы «Права на абарону», 146 беларускіх адвакатаў страцілі права на прафесію, шэсць знаходзяцца ў зняволенні.

Чытайце таксама:

Выхадзец з пракуратуры, быў пад Акрэсціна ў жніўні 2020-га. Хто такі Аляксей Швакаў, новы кіраўнік беларускай адвакатуры

Стала вядома, супраць каго ў Беларусі ЕС увёў новыя санкцыі

«Не трэба лезці ў палітыку». Чым запомніўся Віктар Чайчыц, які 10 год кіраваў адвакатурай у Беларусі

Каментары да артыкула