Андрэй Павук: Дзеці проста перашкаджаюць жыць, я адпачываю ад таго, што іх няма. Бедная Воля, мая былая жонка
У той жа час вядомы блогер прызнаўся: каб каханая жанчына не пакінула яго, ён хацеў, каб яна зацяжарыла.
У новым падкасце «Непарочная сэксуалізацыя з Воляй Новік» блогер Андрэй Павук падзяліўся сваімі поглядамі на стасункі, сям’ю і аборты.
Закрануўшы тэму абортаў, Павук заўважыў:
«Калі ні бацькі, ні школа не навучылі дзіця засцерагацца і верыць у тое, што ёсць такая небяспека, як нарадзіць новага грамадзяніна і падаткаплацельшчыка, то ёсць функцыя перарывання цяжарнасці».
Са слоў блогера, раней ён «вельмі пужаўся, як гэта эмбрыён можна выдаліць, гэта як бы шкада». Але цяпер яго погляд змяніўся.
«Зараз я, пажыўшы ў свеце матэрыяльных даброт і спакус, думаю, што дзеці проста перашкаджаюць жыць, насалоджвацца жыццём. І дзеці не патрэбны».
«Я гавару страшныя рэчы, — працягнуў блогер і адзначыў: — Але я так добра зараз адпачываю ад дзяцей, [ад таго], што іх няма [са мной]. Бедная Воля, мая жонка першая. Яна пакутуе ад усяго гэтага. Яна яшчэ больш пакутавала, што я — як яна казала, — «толькі шкоду [прыносіш]…». А так яны самі сабе… І вельмі добра там. Шчасце, што дзеці ўжо дарослыя».
Пазней Павук удакладніў, што яго дзецям 12 і 14 гадоў.
Як хацеў захаваць стасункі
Падчас размовы Вольга Новік заўважыла, што жанчыны вельмі часта зацяжараюць не тады, калі яны хочуць. З ейных слоў, такое здараецца ў тым ліку, калі хлопцы наўмысна апладняюць сваіх партнёрак, каб яны ад іх не сышлі.
Андрэй Павук пагадзіўся з гэтым і прывёў прыклад з уласнага жыцця.
«У мяне таксама быў такі залёт. Я таксама захацеў паненку не адпускаць ад сябе. Але гэта не спрацавала».
«І што ты рабіў? Праколваў прэзерватыў?»
«Не. Нічога. Проста эякуляваў туды, куды не трэба было эякуляваць. У вагіну. Але гэта не спрацавала».
Аднак, як заўважае Павук, нават калі б яго партнёрка зацяжарала, то быў бы аборт па яе ініцыятыве.
«Дык ты хацеў ад яе дзяцей?» — удакладніла Новік.
«Я ўжо хацеў проста, каб яна нікуды не дзелася. Вось такая нейкая фігня. Была такая залежнасць».
Чытайце таксама:
Андрэй Павук расказаў, дзе працуе пасля звальнення з тралейбуснага парка
Былая віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Вольга Павук стала настаўніцай у літоўскай школе