БЕЛ Ł РУС

Беларус абакраў кватэру ў Італіі і пайшоў гуляць у латарэю

13.02.2026 / 20:52

Nashaniva.com

У Італіі затрымалі 36‑гадовага грамадзяніна Беларусі, які абакраў кватэру, а пасля гэтага паспрабаваў згуляць у дзяржаўную латарэю за грошы здабытыя такім чынам, паведаміла мясцовая паліцыя.

Фота ілюстрацыйнае

Мужчына абакраў кватэру ў прыбярэжным горадзе Осція недалёка ад Рыма. Ён скраў грошы, банкаўскія карткі і асабістыя рэчы ўладальнікаў. Пасля таго беларус спрабаваў пакінуць месца злачынства на чужым электрасамакате, але быў заўважаны гаспадыняй. Пасля таго, як жанчына закрычала, мужчына пакінуў самакат і ўцёк.

Пасля таго ён вырашыў купіць латарэйныя білеты Gratta e Vinci, расплаціўшыся скрадзенымі карткамі. Гаспадыня кватэры, аднак, адразу атрымала апавяшчэнні пра транзакцыі ў банкаўскім дадатку і паведаміла ў службу экстраннай дапамогі.

Паліцыя хутка высветліла месца здзяйснення аперацый і затрымала падазраванага каля аўтамата для продажу білетаў побач з табачнай крамай. Пры ператрусе ў яго знайшлі кашалёк уладальніцы, астатнія грошы, банкаўскія карткі і частку іншых скрадзеных рэчаў — планшэт і бесправадныя навушнікі, схаваныя ў куртцы пад кустом.

Дзякуючы геалакацыі італьянскія праваахоўнікі змаглі хутка знайсці і астатнія рэчы, скрадзеныя ў кватэры.

Чытайце таксама:

У Італіі за крадзеж з рэстаранаў затрымалі беларуса

Беларуса ў аэрапорце Мюнхена знялі з рэйса ў Турцыю

Пажылая немка абакрала «мерседэс» у Гродне

Каментары да артыкула