Лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова стаў Мікола Захаранка
Лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова сёлета стаў паэт, празаік і драматург Мікола Захаранка. У якасці ўзнагароды лаўрэат атрымаў магчымасць выдання ягонай кнігі вершаў «На тым краі зямлі», піша Reform.news.
У кнігу Міколы Захаранкі «На тым краі зямлі» ўвайшлі проза, паэзія і публіцыстыка. Сюжэтна-займальныя апавяданні насяляюць пазнавальныя героі палескай глыбінкі. Трагедыя і святочная весялосць іхняга жыцця нібы знутры падсвечаныя напаўказачным святлом фальклорнай гісторыі.
Пераможца быў названы ў першы дзень Міжнароднага паэтычнага фестывалю «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова, які сёлета праходзіць у Варшаве.
Фэст працягнецца 14 і 15 лютага. Сачыць за трансляцыяй можна тут.
Чытайце таксама:
Мікола Захаранка: Жыву ў Швабах, як у цэнтры Сусвету, на вяршыні высокай гары
Cёння ў Варшаве стартуе фестываль «Вершы на асфальце»
У Мінску развіталіся з выдаўцом і кніганошам Раманам Цымберавым