БЕЛ Ł РУС

«Змена рэжыму неабходная, але не толькі таму, што мы хочам быць свабоднымі». Рэза Пехлеві заклікаў ЗША нанесці ваенны ўдар па іранскім рэжыме

14.02.2026 / 11:48

Nashaniva.com

Сын апошняга шаха Ірана Рэза Пехлеві ў інтэрв'ю дырэктару медыяканцэрна Axel Springer Маціасу Дёпфнеру заклікаў ЗША да ваеннага ўмяшання супраць улад Ірана.

Рэза Пехлеві на Мюнхенскай канферэнцыі. Фота: Marijan Murat/picture alliance via Getty Images

Паводле яго слоў, перамовы паміж Вашынгтонам і Тэгеранам не прывядуць ні да якога выніку, а рэжым аяталаў «проста купляе час», піша Bild.

«На працягу 40 гадоў ЗША і іх саюзнікі давалі рэжыму шанец з дапамогай дыпламатычных перамоў. Але суіснаванне з рэжымам аяталаў немагчыма: іх адзіная мэта — экспартаваць ідэалогію, экстрэмізм і радыкалізм, якія зараз спусташаюць Еўропу. Змена рэжыму неабходна, але не толькі таму, што мы хочам быць свабоднымі», — сказаў Пехлеві.

Ён заявіў, што без удару па кіраўніцтву краіны і сілавым структурам перамены немагчымыя.

«Яны [улады краіны] працягваюць бойню ў турмах. Яны гвалцяць жанчын. Яны забіваюць параненых у бальніцах. Больш за 300 000 чалавек паранены, больш за 40 000 заключаны ў турму. Па апошніх атрыманых мною дадзеных, загінула па меншай меры 36 000 чалавек. Гэта генацыд», — дадаў наследны прынц Ірана.

На фоне Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ў Германіі запланавана акцыя іранскай апазіцыі, у якой, па дадзеных арганізатараў, могуць прыняць удзел да 100 тысяч чалавек.

Чытайце таксама:

Трамп: Змена рэжыму ў Іране — найлепшае, што можа адбыцца

Каментары да артыкула