«Рэцэпты прыйшлі яшчэ ад прабабулі». Мазыранка тры гады вядзе кулінарны блог і сабрала амаль 140 тысяч падпісчыкаў
У Instagram Таццяна Сцепанеева вядомая як tatka_sashevna. Жыве яна ў аграгарадку Козенкі — ён зараз шчыльна прымыкае да Мазыра, але раней быў проста вёскай. Менавіта ў вясковай абстаноўцы і сфармаваліся кулінарныя звычкі жанчыны, расказваюць «Моцныя навіны».
Па словах Таццяны, з дзяцінства яна дапамагала маме з гатаваннем, а ў хаце была печ — смак ежы, прыгатаванай у ёй, непаўторны. Цяпер яна гатуе на камеру і выкладвае відэа на сваёй старонцы ў сацсетцы.
У «рэпертуары» ў блогеркі можна знайсці і хатні хлеб на кіпені, і крывянку, і салянку па-вясковаму, і «бітую» курыцу, і свіныя ножкі з часнаком.
«Калі ты вырас на вёсцы, ты цудоўна ведаеш нашу вясковую, сапраўдную беларускую кухню. Усе гэтыя рэцэпты прыйшлі яшчэ ад прабабулі, бабулі, мамы», — кажа мазыранка.
Ідэя весці блог прыйшла дзякуючы самім падпісчыкам. Раней Таццяна выкладвала сваё звычайнае жыццё, часам паказвала свае хатнія стравы ў сторыз. Людзі сталі цікавіцца, як гэта прыгатавана, і жанчына вырашыла паказваць часцей.
Родныя падтрымалі: Таццяна прызнаецца, што ўдзячная мужу, які не перашкаджаў займацца «глупствам». З часам яна адшліфавала манеру здымкі, з'явілася фірмовае прывітанне «Мае харошыя», а колькасць апублікаваных відэа пераваліла за тысячу.
Чытайце таксама:
«Традыцыйная жонка» — модны рух, якім захапілася моладзь
Мільён праглядаў сабрала ВІДЭА тураўскай гаспадыні пра беларускую страву
Дыетолаг падказвае, якая ежа дапаможа адолець агульную млявасць зімой