У расійскай Уфе людзі душыліся ў змаганні за паветраныя шарыкі. Ёсць пацярпелыя
Ва Уфе ў цісканіне за паветраныя шарыкі да 14 лютага пацярпелі 2 чалавекі. Сярод пацярпелых адно дзіця, паведамілі ў пракуратуры Башкартастана.
Скрыншот з відэа
Інцыдэнт адбыўся падчас акцыі «7000 шароў», якую арганізавала адміністрацыя ГЦ «Планета» да Дня святога Валянціна.
У 20 шарах былі схаваныя падарункавыя сертыфікаты, за якія і пачалася цісканіна.
У выніку пацярпелі 12‑гадовае дзіця і 27‑гадовая жанчына.
Пацярпелай дыягнаставалі закрыты пералом і пакінулі ў бальніцы, яна знаходзіцца ў стане сярэдняй ступені цяжкасці. Дзіцяці наклалі гіпс і адпусцілі дадому.
Відавочцы расказалі, што яшчэ некаторым людзям стала кепска, прыязджалі некалькі брыгад хуткай дапамогі.
Чытайце таксама:
Дзяўчынка ў Сібіры загінула, капаючы тунэль у гурбе
У Расіі на святкаванні дня нараджэння ў лазні загінулі пяць падлеткаў
Пад Масквой пакрыўджаны таджык зарэзаў скінхэда, які чапляўся да пасажыраў аўтобуса