БЕЛ Ł РУС

У Беларусі выпрабоўваюць расійскі перахопнік дронаў «Молат»

14.02.2026 / 22:26

Nashaniva.com

У пачатку лютага ў краіне стартавалі тэсты 59 розных сістэм барацьбы з дронамі. У выпрабаваннях задзейнічаны сродкі выяўлення, падаўлення і знішчэння БПЛА. Паводле звестак Міністэрства абароны Беларусі, больш за 80% прадстаўленых узораў — беларускай вытворчасці. А сярод замежных распрацовак да выпрабаванняў дапушчаны расійскі комплекс «Молат» ад кампаніі Nova Labs, піша выданне «Мілітарний».

Беларускі вайсковец выпрабоўвае расійскі перахопнік дронаў «Молат». Люты 2026 года. Фота: Мінабароны Беларусі

Што ўяўляе сабой «Молат»

Комплекс складаецца з дзвюх частак: шматразовай пускавой устаноўкі і беспілотніка-перахопніка.

Пускавая прылада выкананая ў выглядзе трубы з рукаяткамі, прыкладам і прыцэлам. Даўжыня ў баявым становішчы — каля 70—80 см, маса — некалькі кілаграмаў.

Расійскі перахопнік дронаў «Молат» кампаніі Nova Labs

Сам перахопнік — гэта невялікі БПЛА ў цыліндрычным корпусе з інфрачырвонай галоўкай саманавядзення. Унутры размешчаныя сістэмы кіравання, акумулятар і баявая частка. Стартавая маса — да 1,5—2 кг. Дрон узлятае вертыкальна, можа завісаць і рухацца гарызантальна.

Расійскі перахопнік дронаў «Молат» кампаніі Nova Labs

Максімальная хуткасць палёту — да 50 м/с. Далёкасць дзеяння залежыць ад тыпу цэлі:

Для знішчэння цэлі выкарыстоўваецца фугасная баявая частка масай каля 500 г. Магчымы падрыў пры кантакце або пры пралёце побач з цэллю. Таксама прадугледжанае кінетычнае перахопліванне — прамое траплянне.

Від з расійскага перахопніка дронаў «Молат» кампаніі Nova Labs

Абноўленая версія

Вытворца заяўляе, што новая мадыфікацыя здольная знішчаць цэлі на вышыні да 2 км пры хуткасці да 200 км/г. Комплекс прапануецца ў пераносным і стацыянарным варыянтах.

Пераносная версія мае цеплавізійную сістэму навядзення і боепрыпасы калібру 100 мм з хуткасцю да 265 км/г.

Стацыянарны варыянт абсталёўваецца радыёкамандным або лазерным навядзеннем, мае далёкасць да 3,5 км і хуткасць снарада да 360 км/г.

Чытайце таксама:

У Беларусі распрацавалі новы ўдарны беспілотнік

Турчыну паказалі збітыя беспілотнікі

Для аховы Мазырскага НПЗ паставілі расійскі ЗРК «Тор»

Каментары да артыкула