У БДУІР з'явіцца новая спецыялізацыя
У Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі з'явіцца новы профіль — «кібербяспека». Пра гэта БЕЛТА паведаміў рэктар ВНУ Вадзім Богуш.
Новы профіль з'явіцца на спецыяльнасці «абарона інфармацыі». «У гэтым годзе мы моцна перапраектавалі спецыяльнасць па інфармацыйнай бяспецы, і ў гэту прыёмную кампанію будзем ажыццяўляць набор па прафілізацыі, звязанай з кібербяспекай», — распавёў Вадзім Богуш.
Падрыхтоўка спецыялістаў па новым профілі пачнецца з 1 верасня.
Яшчэ з новага — цяпер мэтавая падрыхтоўка будзе ажыццяўляцца ў ВНУ толькі па запатрабаваных эканомікай спецыяльнасцях. Іх спіс ужо можна знайсці на сайце ўніверсітэта.