БЕЛ Ł РУС

Ёханэс Клэба стаў дзевяціразовым алімпійскім чэмпіёнам і ўстанавіў рэкорд

15.02.2026 / 15:08

Nashaniva.com

Сёння нарвежац на Зімовай Алімпіядзе заваяваў золата ў лыжнай эстафеце.

Фота: Lars Baron / Getty Images

Разам з ім беглі дыстанцыю Эміль Іверсэн, Марцін Леўстром Нюэнгет і Эйнар Хедэгарт. Ёханэс бег апошнім і прынёс золата зборнай Нарвегіі.

Скрыншот трансляцыі

На гэтай Алімпіядзе ў Клэба чацвёрты залаты медаль (скіятлон, класічны спрынт, раздзельны старт і сёння эстафета).

І дзявятае золата Алімпіяды, пачынаючы з 2018 года. Ён абагнаў па колькасці залатых медалёў такіх лыжнікаў, як Марыт Б'ёрген, Б'ёрна Дэлі і біятланіста Уле-Эйнара Б'ёрндалена, у якіх было восем залатых медалёў і якія доўга трымалі гэты рэкорд.

Прычым у Клэба будуць яшчэ дзве гонкі на Алімпіядзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула